Лявон Вольскі ладзіць буйны электрычны канцэрт да Дня Волі ў Вільні

24 сакавіка ў віленскім клюбе Loftas (Švitrigailos g.29) адбудзецца вялікі электрычны канцэрт, прымеркаваны да 105-й гадавіны БНР.
У праграме — 2 адьдзяленьні, каля 30 песень, улюбёныя хіты, легендарныя песьні з праектаў Zet, N.R.M., VOLSKI, «Мроя», запрошаныя госьці і прэм’ера новай песьні!

VOLSKI — Źnikłyja ludzi